viasna on patreon

Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» з нагоды адкрытага ліста старшыні БКДП А. Ярашука

2010 2010-08-04T14:30:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Днямі быў распаўсюджаны адкрыты ліст старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука — беспрэцэдэнтна зняважлівы ў дачыненні да незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Гэтым крокам сп. Ярашук засведчыў, што яго стаўленне да СМІ практычна супадае з падыходамі цяперашняй улады. Старшыня БКДП катэгарычна не прымае ніякіх пунктаў гледжання, акрамя ўласнага, і нервова рэагуе нават на самую далікатную крытыку.

Яшчэ 4 студзеня 2010 г. Аляксандр Ярашук сцвярджаў: «СМИ — последняя крепость, которую, если сдать, то нет никакого смысла вообще рассуждать о президентских выборах или о выборах в местные органы власти… То, что сейчас происходит в отношении к „Народной Воле“, к Интернету — это очень ярко показывает угрозу, которая существует для демократического сообщества нашей страны». А ўжо 27 ліпеня старшыня БКДП заявіў, што «гады чатыры» як расчараваўся ў незалежных выданнях, і заклікаў усіх не чытаць беларускія незалежныя газеты, бо, маўляў, ім «заплаціў хтосьці, каб „замачылі“ Ярашука», які нібыта з’яўляецца «магчымым патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты».

Гэта чарговае абсурднае і бяздоказнае абвінавачванне з вуснаў Аляксандра Ярашука пацвярджае, што галоўныя рэдактары незалежных СМІ мелі рацыю, калі прымалі заяву з нагоды ціску асобных прафсаюзных функцыянераў на сайт «Салідарнасць».

Раней аб’ектам для нападак старшыні БКДП было асобнае інтэрнет-выданне, цяпер — уся незалежная прэса. Пры гэтым ажыццяўляецца падмена паняццяў: крытыку на свой адрас Аляксандр Ярашук спрабуе выдаць за «арганізацыю раскола ў БКДП».

Прымаючы да ўвагі вышэйзгаданае, Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заяўляе:

— ГА «БАЖ» выказвае падтрымку пазіцыі калектыву інтэрнет-газеты «Салідарнасць» і рэдактараў вядучых незалежных выданняў Беларусі ў дачыненні да дзеянняў і заяваў Аляксандра Ярашука;

— Абсурдныя заявы кіраўніка БКДП ніякім чынам не ўплываюць на прыхільнае стаўленне незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі да сябраў дэмакратычных прафесійных саюзаў — іх грамадзянская пазіцыя і смеласць у адстойванні дэмакратычных прынцыпаў і правоў грамадзян нашай краіны заслугоўвае павагі;

— ГА «БАЖ» заўсёды прынцыпова адстойвала і будзе адстойваць надалей правы журналістаў і свабоду выказвання ў Беларусі, незалежна ад таго, хто намагаецца гэтыя правы і свабоды парушыць.

Зацверджана Праўленнем ГА «БАЖ»
3 жніўня 2010 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства