viasna on patreon

Алесь Рамановіч прызнаны вінаватым

2010 2010-08-17T13:18:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 жніўня ў Пінскім гарадскім судзе скончыўся нарэшце паўторны разгляд адміністрацыйнай справы сябра партыі БНФ, актывіста  руху “За свабоду” Алеся Рамановіча. Па рашэнні паўторнага суда актывіст павінен выплаціць мільён 50 тасяч рублёў  штрафу за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

 

На думку Алеся Рамановіча, цікава тое, што суддзя аб’явіў рашэнне адразу пасля апошняга выступу Рамановіча, нават не выходзячы з залы. Рамановіч лічыць рашэнне суддзі незаконным.

- Гэтай справы наогул не павінна было быць у судзе. Прайшло больш за 2 месяцы з моманту здзейсненага так званага правапарушэння, што выключае адміністрацыйны працэс. Нягледзячы на іншыя парушэнні працэсуальна -адміністрацыйнага кодэксу з боку праваахоўных органаў.

Алесь Рамановіч ізноў будзе абскарджваць рашэнне паўторнага разгляду справы ў абласным судзе.

Па першым разгладзе справы 16 чэрвеня ў Пінскім гарадскім судзе Рамановіч атрымаў штраф у памеры мільёна 50-ці тысяч рублёў. 2 жніўня абласны суд адмяніў гэтае рашэнне і накіраваў справу на новы разгляд у Пінскі гарадскі суд іншаму суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства