viasna on patreon

Дакладчык па Беларусі ў ПАРЭ Сініка Хурскайнэн у Менску

2010 2010-08-23T10:26:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hurskainen.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Дакладчык па Беларусі камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітычных пытаньнях Сініка Хурскайнэн прыехала ў Менск, каб "сабраць інфармацыю, сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць тое, што адбываецца ў краіне".
Хурскайнэн цікавіць сытуацыя ў Беларусі па трох пытаньнях: правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закона.

"Я хацела б даведацца, што зроблена ў Беларусі пасьля нашага апошняга візыту. Я ведаю, што ёсьць і дрэнныя навіны, датычныя вынясеньня новых сьмяротных прысудаў", - заўважыла Хурскайнэн.
Візыт дакладчыка ПАРЭ па Беларусі працягнецца тры дні, паведамляе БелаПАН.
Сініка Хурскайнэн правядзе шэраг афіцыйных сустрэчаў:

з кіраўніцтвам абедзьвюх палата Нацыянальнага сходу;

міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым;

генпракурорам Рыгорам Васілевічам;

намесьнік міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім;

міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім;

кіраўніком рабочай групы парлямэнта па пытаньнях сьмяротнага пакараньня Мікалаем Самасейкам. Заплянаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі і НДА.

Пры канцы красавіка Сініка Хурскайнэн прадставіла праект рэзалюцыі па Беларусі, дзе заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні, але працягнуць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю.
Падчас дэбатаў у ПАРЭ яна адзначыла, што працэс збліжэньня паміж Беларусьсю і Радай Эўропы, які пачаўся некалькі гадоў таму, "зноў спыніўся па многіх прычынах".
У ліку такіх прычын Хурскайнэн назвала:

новыя выпадкі прымяненьня сьмяротнага пакараньня;

ціск на незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасьць, апазыцыйныя структуры і польскую меншасьць.


Пры гэтым фінская дэпутат выказалася за працяг дыялёгу зь афіцыйным Менскам. Яна падкрэсьліла, што нельга вяртацца да палітыкі ізаляцыі.
"Мы чакаем ад Беларусі выразны палітычны сігнал з самага высокага узроўню, што краіна гатовая супрацоўнічаць з намі і дасягаць адчувальных вынікаў", - заявіла Хурскайнэн.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства