У Берасьці судзяць праваабаронцу Рамана Кісьляка
https://spring96.org./be/news/34968
2010
2010-08-24T08:36:25+0300
2010-08-24T08:36:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kisliak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 жніўня ў 10 гадзін раніцы ў судзе Ленінскага раёна Берасьця пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да юрыста-праваабаронцы Рамана Кісьляка.
Ён быў затрыманы 16 жніўня супрацоўнікамі міліцыі падчас распаўсюду ўлётак аб Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненьняў. Улёткі ўтрымлівалі інфармацыю і аб зніклых у Беларусі палітыках.
У той жа дзень у дачыненьні да Кісляка быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што праваабаронца здзейсьніў правапарушэньне па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП РБ – незаконнае распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі.