Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.
У жніўні на час летніх адпачынкаў фармат праграмы крыху зменены.
Сёння, 24 жніўня, у чарговым выпуску слухачоў чакаюць гутаркі з заснавальніцай узбекскай міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў" Тамарай Чыкуновай, прэс-сакратаркай “Маладога Фронту” Тацянай Шапуцька і кінадакументалісткай Вольгай Мікалайчык.
У музычных паўзах кампазіцыі гурту Камелот з альбому «Краіна Талераў».
Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.