viasna on patreon

Маляванне крэйдай на асфальце караецца штрафам у 700 тысяч

2010 2010-08-24T15:39:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg

24 жніўня Салігорскі суд пакараў штрафамі двух маладафронтаўцаў. Андруся Тычыну і Рыгора Астапеню абвінавацілі ў непарадкаванні міліцыі і прысудзілі штраф у 700 тысяч рублёў.

Нагодай стала акцыя, прымеркаваная да дня падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці. 27 ліпеня маладафронтаўцы збіраліся зладзіць конкурс малюнкаў крэйдай на асфальце.
Сярод затрыманых у той дзень былі таксама Іван і Ілля Шылы. На цяперашні час яны  з’ехалі, а суды над актывістамі перанеслі па іх уласнай просьбе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст “Маладога Фронту” Аляксей Валабуеў.
Валабуеў: "Андрусю Тычыну і Рыгору Астапеню далі па 700 тысяч штрафу. Аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі. Адзін хлопец быў не з “Маладога Фронту”. Ён проста маляваў крэйдай, і яго выпадкова затрымалі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства