viasna on patreon

Сініка Хурскайнен пагутарыла з журналістамі

2010 2010-08-25T11:41:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hurskainen.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Дакладчыца камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы сустрэлася з прадстаўнікамі ГА «БАЖ» і кіраўнікамі шэрагу недзяржаўных беларускіх СМІ.

Размова адбылася ўвечары 24 жніўня. Ад БАЖ на ёй прысутнічалі намеснікі старшыні Андрэй Бастунец і Андрэй Аляксандраў.

Спн. Хурскайнен паінфармавала, што ў часе свайго трохдзённага візіту ў Мінск збірае інфармацыю для дакладу па сітуацыі ў Беларусі, які прадставіць ПАРЕ вясной наступнага года. Яе цікавіць становішча ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону.

Беларускія ўдзельнікі сустрэчы распавялі пра асноўныя «болевыя кропкі», якія непакояць сёння прадстаўнікоў беларускіх СМІ: ціск з боку сілавых структур, рэгуляванне Інтэрнет, эканамічная дыскрымінацыя, доступ да інфармацыі і г.д. (Дарэчы, раней у гэты ж дзень у спн. Хурскайнен адбылася сустрэча з міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім.)

Прадстаўнікі БАЖ падзякавалі спн. Хурскайнен за ўвагу да праблем арганізацыі — у прыватнасці, да вынесенага Мінюстам на пачатку г.г. папярэджання. Менавіта яна ініцыявала зварот ПАРЕ да Венецыянскай камісіі, якая мае вызначыць, наколькі папярэджанне Мінюста з’яўляецца парушэннем агульнапрынятых стандартаў у галіне правоў чалавека.

«Мы ўдзячныя за любую ўвагу да сітуацыі ў нашай краіне, у тым ліку і са свабодай слова, — сказаў прэс-службе ГА „БАЖ“ пасля сустрэчы А. Аляксандраў. — Спадзяемся, што даклад спн. Хурскайнен зможа стаць інструментам, які паспрыяе змяненню сітуацыі ўнутры Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства