У Гомелі канфіскуюць “Электрычку”
https://spring96.org./be/news/34998
2010
2010-08-26T08:21:00+0300
2010-08-26T08:21:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Гомелі на праспэкце Кастрычніка міліцыя затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Івана Гамарку.
У яго забралі прыкладна 100 асобнікаў малафарматнай газэты “Электрычка”, якую "Гавары праўду" адмыслова выпусьціла для дачнікаў.
Міліцыянты даставілі актывіста ў Савецкі райаддзел міліцыі і аб’явілі, што газэту яны забіраюць, паколькі яна надрукавана не ў Беларусі, а ў Пензе.
Супрацоўнікі таксама зьбіраюцца праверыць, ці не ўтрымліваюцца ў “Электрычцы” заклікі да гвалтоўнай зьмены ўлады і распальваньня нацыянальнай варажнечы.
Міліцыянты завезьлі Івана Гамарку дамоў, дзе сканфіскавалі яшчэ 150 асобнікаў газэты “Электрычка”.