viasna on patreon

У Беларусі пачынаюць фільтраваць інтэрнэт

2010 2010-09-01T10:35:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/int2.jpg

Ад 1 верасьня інтэрнэт-правайдэры абавязаныя запусьціць сыстэмы абмежаваньня доступу да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.
Гэта робіцца на загад Апэратыўна-аналітычнага цэнтру (ААЦ) пры прэзыдэнце, а таксама паводле пастановы Мінсувязі ад 29 чэрвеня.
У абавязковым парадку правайдэры абавязаныя абмяжоўваць доступ да пэўнай інфармацыі дзяржорганам, а таксама арганізацыям адукацыі і культуры. Усім астатнім групам карыстальнікаў такія паслугі аказваюцца на іх запыт.
Што трапляе пад забароны да распаўсюду:

экстрэмісцкія матэрыялы,

парнаграфічныя матэрыялы,

зьвесткі пра незаконны зварот зброі і боепрыпасаў,

інфармацыя, якая садзейнічаньне гандлю людзьмі,

прапаганда гвалту.

Складаньне чорнага сьпісу займаецца Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі на падставе рашэньняў «кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Генэральнай пракуратуры, ААЦ, рэспубліканскіх органаў дзяржкіраваньня».
Фільтраваць забароненую інфармацыю будуць не зважаючы на месцазнаходжаньне забароненых сайтаў, а таксама віды доступу ў інтэрнэт, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства