У Беларусі затрымліваюць анархістаў?
https://spring96.org./be/news/35057
2010
2010-09-06T09:01:17+0300
2010-09-06T09:01:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/anarhisty.jpg
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праваахоўнікі затрымалі каля 10 анархістаў, у іх кватэрах прайшлі ператрусы. Верагодна, гэтая акцыя звязаная з нядаўнім падпалам аўтамабіля каля расійскай амбасады ў Мінску.
Як даведалася Еўрарадыё з ананімных крыніц, у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах анархістаў. Затрыманыя ад 6 да 10 чалавек. Бацькі затрыманых сёння спрабуюць атрымаць інфармацыю пра лёс сваіх дзяцей.Інфармацыя пра ператрусы і "выкраданні" з'явілася і на сайце belarus.indymedia.org. Ён паведамляе, што былі затрыманыя грамадскія актывісты, якія ўдзельнічаюць "у розных сацыяльных рухах, накіраваных на абарону правоў чалавека, працоўных і свабоду доступа інфармацыі".
У прэс-службе сталічнай міліцыі Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра згаданыя падзеі.
Нагадаем, 2 верасня стала вядома, што адказнасць за падпал аўтамабіля каля расійскай амбасады ў Мінску 30 жніўня ўзяла на сябе невядомая расійская анархісцкая група "Сябры свабоды". Яна заявіла, што правяла гэтую акцыю на знак салідарнасці з абаронцамі Хімкінскага лесу ў Маскве.
Аднак, як заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё маскоўскі актывіст Яраслаў Марозаў, атака расійскай амбасады "кактэйлямі Молатава" не мае прамога дачынення да абаронцаў Хімкінскага лесу. На яго погляд, такім чынам беларускія анархісты проста падтрымалі сваіх расійскіх таварышаў.