viasna on patreon

Актывісты БХД зноў затрыманыя за збор подпісаў

2010 2010-09-06T09:12:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhd4.jpg

Вось ужо другі дзень запар супрацоўнікі менскай міліцыі затрымліваюць актывістаў БХД, якія збіраюць подпісы за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам.

 Сёння на плошчы Незалежнасці міліцыя затрымала актывістаў БХД Любоў Каменеву і Антося Трафімчука. У Маскоўскім райаддзеле ўнутраных спраў затрыманых паставілі на фота- відэаўлік, правялі дактыласкапію і канфіскавалі бланкі подпісаў.

Учора лідэр партыі Павал Севярынец, актывісты БХД Сяргей Васільеў і Яўген Корсак былі затрыманыя за збор подпісаў каля Чырвонага касцёлу. У іх таксама забралі подпісы, правялі дактыласкапію і паставілі на фота- відэаўлік.

4-5 верасня БХД арганізавала чарговы збор подпісаў у абарону Касцёла святога Язэпа які адбываецца каля сталічных касцёлаў.

На пачатку верасня сабраныя подпісы плануецца перадаць  у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, КУП «Мінская спадчына», якое займаецца “рэканструкцыяй” комплексу, у дзяржаўныя ўстановы, Ватыкан ды ў замежныя амбасады.

Калі рэакцыі на зварот не будзе, БХД плануе распачаць штодзённае пікетаванне каля будынку Касцёла і кляштара, а таксама разгортванне шырокай кампаніі салідарнасці ў Facebook і Кантакце. БХД збіраецца зрабіць гэтую кампанію міжканфесійнай і шматтысячнай.

Нагадаем, згодна з планамі Мінгарвыканкама, будынак мусіць быць прыстасаваны пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-побытавага прызначэння.

Прэсавая служба БХД

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства