viasna on patreon

Ігар Чапіга зьмешчаны на Акрэсьціна

2010 2010-09-08T16:29:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Ігара Чапігі на кватэры адбыўся ператрус, у выніку якога канфіскаваны кампутар і іншыя рэчы, а сам актывіст "Правага альянсу" зьмешчаны за краты. Сьледчыя дзеяньні праводзілся ў межах узбуджанай крымінальнай справы па факце падпалу Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. У выніку Ігара Чапігу туды і даставілі, пакуль да субботы.

Кіраўнік Інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў называе гэта палітычна матываваным перасьледам. Ён адмаўляе ўсялякую датычнасць арганізацыі і яе сяброў да падпалу ЦІП і заяўляе рашучы пратэст супраць падобных дзеяньняў улады. Да таго ж сам Карэтнікаў выкліканы ў падаткавую інсьпекцыю, што таксама зьвязвае з ўзмацненьнем ціску напярэдадні пачатку прэзідэнцкай кампаніі, у якой арганізацыя зьбіраецца прымаць удзел.   

Ігар Чапіга балатаваўся на мясцовых выбарах кандыдатам у дэпутаты ў Менскі гарсавет. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства