Горадня: у гаварыпраўдаўца сканфіскавалі 13000 асобнікаў “Газэты Някляева”
https://spring96.org./be/news/35139
2010
2010-09-10T22:33:00+0300
2010-09-10T22:33:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bandarchuk_zmicier.jpg
Наклад газэты канфіскавалі на лецішчы Зьмітра Бандарчука побач з Горадняй, склалі пратакол, самога актывіста адпусьцілі.
Міліцыянты двойчы сёньня праводзілі ператрус на кватэры ў актывіста кампаніі «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука. Увечары паехалі да яго на лецішча і там знайшлі наклад газэты.
Зьмітра Бандарчука затрымалі яшчэ а 10 гадзіне раніцы, калі ён ехаў у аўтамабілі. Цэлы дзень яго пратрымалі ў пастарунку.