viasna on patreon

Дзень салідарнасьці: традыцыйныя затрыманьні і збіцьцё

2010 2010-09-16T23:00:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Чарговы дзень салідарнасьці ў Менску адзначыўся масавымі затраманьнямі. Месца збору каля сабора сьвятога Язэпа было загадзя нашпігаванае пераапранутымі супрацоўнікамі міліцыі, падагнаная тэхніка. На падыходзе да сабора пачаліся затрыманьні. Усяго ў Цэнтральны РУУС Менска было дастаўлена каля двацацці актывістаў розных грамадскіх рухаў, у тым ліку і з кампаніі “Гавары праўду”.

У Цэнтральным РУУСе да некаторых з затрыманых прымянялася фізічная сіла.

Калі жонка і сын Вячаслава Сіўчыка паспрабавалі зайсьці ў ў памяшканьне каб высьветліць лёс затрыманага мужа, міліцыянты жорстка адпіхнулі жанчыну. Прысутныя заступіліся за іх. Завязалася бойка, якая скончылася літаральна праз некалькі хвілінаў.

На гэты час вядома, што больш за тры гадзіны у пастарунку правялі

Дашкевіч Зміцер,

Сіўчык Вячаслаў,

Яроменак Уладзімір,

Дземідзенка Мікалай,

Баразенка Аляксандр,

Койпіш Антон,

Саковіч Валер,

Пратасаў Барыс,

Паўлаў Пётр,

Кероль Алег,

Букач Аляксей,

Курачкін Зміцер,

Нікіцін Зміцер,

Мікуліч Міхаіл,

Марозаў Аляксей,

Максіменка Ігар.

Іх адпусцілі без складаньня пратаколаў прыкладна з 21-30 да 22-30. Між тым, некалькі дзесяткаў чалавек здолелі правесьці акцыю салідарнасьці са зьніклымі. У прыватнасьці на мітынгу каля царквы выступілі Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Франак Вячорка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства