Усё вядома наперад?
Газета “Полацкі веснік” ад 17 верасня аператыўна апублікавала інфармацыю аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў у краіне.
На першай старонцы выдання размешчана афіцыйная інфармацыя пра дату выбараў. Тут жа ідзе спасылка на тое, што гэтую дату Нацыянальны сход прызначыў, сыходзячы найперш з інтарэсаў выбаршчыкаў, якім менавіта 19 снежня зручна прыйсці на свае выбарчыя участкі. Вызывае цікаўнасць і наступны пасаж: “Правядзенне выбараў да канца года дазволіць без страты часу на выбарчы працэс літаральна з пачатку 2011 года прыступіць да ажыццяўлення задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговы год і пяцігоддзе”. Застаецца толькі здагадвацца, адкуль у раённай газеце знайшліся такія аналітыкі-прадказальнікі, што наперад убачылі і адсутнасць неабходнасці ў другім туры, і нязменнасць дзейнага кіраўніцтва.
Таксама на першай старонцы “Полацкі веснік” даў звесткі пра дазвол назіральнікам ажыццяўляць назіранне без папярэдняга паведамлення ў часавым прамежку, калі ініцыятыўныя групы павінны ажыццяўляць збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”