У сьпісе затрыманых – будучы кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Сёняшняя акцыя ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бернардынак прайшла па звыкламу сцэнару: перад пачаткам акцыі пераапранутыя амапаўцы затрымлівалі на падыходзе знаёмых ужо ў твар актывістаў. Іх размясьцілі ў трох аўтобусах, якія стаялі паасобку адзін ад аднаго.
Сярод затрыманых:
Віталь Рымашэўскі,
Павал Севярынец,
Кастуль Шыталь,
Уладзь Яроменак,
Мікола Дземідзенка,
Зміцер Каспяровіч,
Франак Вячорка,
Наста Мурашка.
Іх адвезлі ў накірунку РУУСа Цэнтральнага раёна Менска. Касьпяровіча, Дземідзенку і Яроменку адвезлі да Нацыянальнай бібліятэкі і адпусьцілі.
Падаецца, што беларускім спецслужбоўцам няма больш чым займацца, як паляваць на ўласных грамадзян, якія намагаюцца аднаго толькі – зьберагчы духоўную сьвятыню, якую бяздарныя чынушы мараць перабудаваць у гатэлік для турыстаў.