Шчасце - нарадзіцца ў адзін дзень з Лукашэнкам!
22 верасня грамадскі актывіст з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых атрымаў заключэнне за подпісам начальніка аддзела ЗАГС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Наталлі Марозавай паводле якога яго сапраўднай датай нараджэння з’яўляецца 1 верасеня 1952 года.
Нагадаем, пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка перанёс дату свайго нараджэння з 30 на 31 жніўня гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся з заявай у аддзел ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля з просьбай перанесьці і ягоны дзень народзінаў на адзін дзень таму - з 1 верасьня 1952 года на 31 жніўня таго ж году.
Прычыну пераносу спадар Няпомняшчых пазначыў так: «Вельмі хачу адзначаць свой дзень народзінаў у адзін і той жа дзень з Колем Лукашэнкам і ягоным татам Аляксандрам Рыгоравічам. Якое гэта будзе для мяне шчасьце ўсьведамляць, што я таксама нарадзіўся 31 жніўня».
- Для выпраўлення даты нараджэння Вы не далі дакументы, якія пацвярджаюць факт Вашага нараджэння менавіта 31 Жніўня 1952 г., - гаворыцца ў заключэнні аддзела ЗАГС.
Актывіст лічыць, што сам Аляксандар Рыгоравіч зьмяніў свой дзень народзінаў, перанёс яго на адзін дзень наперад - з 30 на 31 жніўня, па гэтаму ня будзе вялікага страху, калі і ён перанясе свой дзень народзінаў на суткі таму.
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны адзначае, што паводле Закону “Аб шлюбе і сям’і” дапускаецца ўносіць змены ў акты грамадзянскага стану, уключна змяненне даты нараджэння, аднак пры гэтым неабходна прывесці доказы, якія пацвярджаюць памылкова запіс.