viasna on patreon

Супраць зьбіральніка подпісаў за адзінага кандыдата Івана Крука ў Астраўцы ўзбуджана крымінальная справа.

2006 2006-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках радыё Свабода, Івана Крука абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у аказаньні супраціву работнікам міліцыі падчас правядзеньня ператрусу. Ён ужо пісаў аправяржэньне пракурору Астравецкага раёна наконт рапартоў двух супрацоўнікаў міліцыі, якія рабілі ператрус у кватэры зборшчыка подпісаў за А.Мілінкевіча ў канцы студзеня ў сувязі з тым, што міліцыя падазрае ягонага сына, вучня 10-й класа, у крадзяжы грошай у пэнсіянеркі.
Ніякіх улік міліцыянты ў кватэры супраць сына не знайшлі, затое іх зацікавіў кампутар гаспадара і інфармацыйныя бюлетэні Кангрэсу дэмакратычных сілаў, мясцовы "Інфарматар". Кампутар Іван Крук забраць ня даў – падчас вобшуку ён скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.

У пастанове сьледчага Аляксандра Баркоўскага гаворыцца, што падчас канфіскацыі кампутара Іван Крук наўмысна сарваў пагон у аднаго з міліцыянтаў, а таксама адпіхваў яго і нават прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджаньні.

Спадар Крук ня згодны з заведзенай крымінальнай справай, ён абвяргае паказаньні міліцыянтаў і падкрэсьлівае, што падчас ператрусу ў ягонай кватэры прысутнічалі сьведкі – ягоныя родныя і суседзі, а таксама панятыя, якіх прывялі міліцыянты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства