Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў
https://spring96.org./be/news/35720
2010
2010-10-01T19:14:03+0300
2010-10-01T19:14:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/shchukin.jpg
Суд Ленінскага раёну Магілёва сёньня аштрафаваў праваабаронцу Валерыя Шчукіна на трыццаць базавых велічыняў — гэта адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў.
Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым у вырабе, дастаўцы й распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем беларускага заканадаўства.
Валерыя Шчукіна затрымалі 8 жніўня. У машыне, якой ён прыехаў у Магілёў, міліцыянты знайшлі і канфіскавалі 24 тысячы асобнікаў газэты «Наш дом», а таксама пяць з паловай тысяч брашур, прысьвечаных правам жанчын.
Валеры Шчукін вінаватым сябе не прызнае й заяўляе, што будзе абскарджваць вырак Ленінскага суду Магілёва ў абласным судзе. Ён будзе дамагацца вяртаньня сваёй маёмасьці — друкаванай прадукцыі.