viasna on patreon

Рэдактару незалежнай бялыніцкай газэты ў міліцэйскім пастарунку тлумачылі палітыку дзяржавы

2006 2006-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лютага амаль палову дня правёў у кабінэце начальніка райаддзела міліцыі падпалкоўніка В. Бізунова рэдактар маланакладнай бялыніцкай газэты «Паходня» і грамадзкі актывіст Барыс Вырвіч. Ён быў забраны з дому і дастаўлены ў пастарунак на міліцэйскай машыне.

Аднак ні міліцэйскі начальнік быў галоўнай дзеючай асобай «прафіляктычнай гутаркі» з грамадзкім актывістам, хаця і адбывалася ў ягоным кабінэце. Сюды для знаёмства з рэдактарам асабіста прыйшоў старшыня райвыканкаму Аляксандар Ільянаў. Некалькі гадзінаў раённы начальнік тлумачыў Б. Вырвічу сэнс дзяржаўнай палітыкі, «накіраванай на стабільнасьць і адзінства грамадзтва». А вось газэта «Паходня», якая выйшла сёлета ўсяго толькі трэцім нумарам (кожны накладам у дазволеныя законам 299 асобнікаў), «гэтай палітыцы перашкаджае», зазначыў А. Ільянаў.

Выданьне газэты “Паходня”, якая была найбольш папулярнай напрыканцы 1990-х гадоў, сталася мачымым дзякуючы супольным намаганьням некалькіх грамадзкіх дэмакратычных арганізацыяў. Падчас згаданай размовы міліцэйскі начальнік і «вэртыкальшчык» вельмі хацелі даведацца пра іх ад рэдактара, але безвынікова. Б. Вырвіча папярэдзілі, каб ён прыбраў з афармленьня загалоўка «Паходні» выяву герба Бялынычаў, паколькі карыстацца выявай герба нельга без дазволу. Аднак прадэманстраваць афіцыйнае рашэньне райвыканкаму на гэты конт ня здолелі, паабяцаўшы зрабіць гэта пазьней, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства