Сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Астраўцы Мікалай Уласевіч зьвярнуўся ў раённы суд са скаргай на дзеяньні мясцовай выбарчай камісіі.
https://spring96.org./be/news/3586
2006
2006-02-14T10:00:00+0200
2006-02-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 лютага Мікалай Уласевіч зьвярнуўся ў раённы суд у сувязі з тым, што ў мясцовай выбарчай камісіі не далі магчымасьці азнаёміцца з падпіснымі лістамі: пасьля праверкі ўсе 190 подпісаў за Мілінкевіча былі прызнаныя несапраўднымі.
Раней спадар Уласевіч зьвяртаўся з гэтай нагоды ня толькі ў раённую, але і ў абласную выбарчую камісію, толькі праўды дабіцца нідзе не змог.