Ціск на актывіста "Зубра" ў Вілейцы
Пяць базавых велічынь – такое пакаранне прыхначыў суд Вілейкі актывісту моладзевага супраціву Міколу Суслу за распаўсюд інфармацыйных лістоў да Дня салідарнасці 16 лістапада, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
Суд пакінуў у сіле рашэньне адміністратыўнай камісіі, якая знайшла маладога чалавека вінаватым ў парушэнні арт. 172 КаАП (распаўсюд друкаванай прадукцыі, змест якой быў напраўлены на нанясенне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку).
Акрамя таго з пэўных крыніцаў, Міколу Суслу стала вядома, што хутка ён можа згубіць працу. Афіцыйнай падставай для звальнення з’яўляецца тое, што малады чалавек нібыта адмовіўся падпісаць загад дырэктара ГУП "Вілейская ЖКГ" аб накладанні на яго дадатковых працоўных абавязкаў, які ён, дарэчы, падпісаў. Тым не меньш начальнік па ідэалагічнай працы Паўлоўскі Віктар Іосіфавіч паставіў пытанне аб звальненні суслы на павестку дня.