Суды выносяць жорсткія рашэньні па справах удзельнікаў акцыі салідарнасьці
https://spring96.org./be/news/3620
2006
2006-02-17T10:00:00+0200
2006-02-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзін з каардынатараў руху Зубр Алег Мяцеліца асуджаны на 15 сутак. Рашэньне вынесенае Ленінскім судом г.Мінска. Маладафронтавец Алег Корбан асуджаны на 10 сутак арышту. Рашэньне вынесенае Цэнтральным судом г.Мінска. Па справах актывістаў Маладога Фронта Паўла Фігурына і Барыса Гарэцкага суддзя суда Цэнтральнага раёна Аляксей Бычко вынес рашэньне - 10 сутак арышту. Усе рашэньні па справах удзельнікаў акцыі вынесеныя па арт.156 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях (хуліганства). Гэта зроблена наўмысна, каб прадэманстраваць, што ў Беларусі няма палітычна матываваных справаў.