viasna on patreon

Адвакат: У справе Башуры няма складу злачынства

2010 2010-10-18T17:53:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Даведка, якую нібыта падрабіў Міхась Башура, не паўплывала на атрыманне ім крэдыту. Пра гэта сёння ў судзе распавяла супрацоўніца "Беларусбанку" Ірына Шыцік. Яна сцвярджае, што заробку іншых даручальнікаў хапала для атрымання крэдыту.

Нагадаем, 18 кастрычніка працягнулася чарговае паседжанне суда па справе актывіста “Гавары праўду” Міхася Башуры. Яго вінавацяць у падробцы дакументаў пры атрыманні крэдыту на кватэру.

На думку Тамары Сідарэнка, адвакаткі Міхася Башуры, у справе адсутнічае склад злачынства. Пра гэта яна распавяла ў каментары Еўрарадыё. 

Сідарэнка: "Была б даведка з такімі даходамі, меншымі ці без даходаў, дамова даручальніцтва была б усё адно заключаная. А ў частцы атрымання крэдыту даведка не адыгрывае ролі, бо ў сукупны даход уваходзіў даход іншых асобаў. Я буду казаць аб тым, што тут няма складу злачынства, калі нават чалавек адмыслова гэта зрабіў".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства