Што трэба ведаць журналісту, які асвятляе выбары?
Звяртаем вашу ўвагу на адпаведны раздзел у рубрыцы «Прэса і выбары», якая з нядаўняга часу працуе на сайце БАЖ.
Гэта актуалізаваныя матэрыялы брашуры «СМІ і выбары. Гід для беларускага журналіста», выпушчанай ў 2004 г. Сусветнай кампаніяй за свабоду слова «Article 19» супольна з БАЖ.
Зручнасць «гіда» ў тым, што ён пабудаваны на пытаннях і адказах, якія дапамогуць журналісту сістэматызаваць веды пра свае правы і абавязкі ў перыяд выбараў.
— Што варта зрабіць рэдакцыі напярэдадні і ў пачатку выбарчай кампаніі?
— Ці трэба акрэдытоўваць карэспандэнтаў пры выбарчых камісіях?
— Як выкарыстоўваць у друку вынікі апытанняў і сацыялагічных даследаванняў?
— Ці праўда, што агітацыйныя матэрыялы ва ўсіх газетах павінны публікавацца бясплатна?
— Як журналісту рэагаваць на прапанову «папрацаваць назіральнікам»?
— Якая адказнасць вызначана Выбарчым заканадаўствам за распаўсюд ілжывых звестак, якія зневажаюць кандыдатаў?
— Ці можа кандыдат, які лічыць сябе зняважаным, звярнуцца ў суд без папярэдняга звароту ў рэдакцыю з патрабаваннем апублікаваць абвяржэнне?
— Ці можа журналіст быць прыцягнуты да адказнасці за выказванне свайго меркавання?
— Якія асноўныя правілы падрыхтоўкі «праблемных» артыкулаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні можна знайсці адказы ў раздзеле, прысвечаным Беларусі.
У гэтай жа рубрыцы можна азнаёміцца з міжнароднымі дакументамі, што рэгламентуюць асвятленне выбараў у СМІ.
У гэтай жа рубрыцы можна знайсці: