viasna on patreon

Затрыманы яшчэ адзін “хуліган” – архітэктар Новікаў

2010 2010-10-28T10:15:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akreszina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску 27 кастрычніка быў затрыманы архітэктар Антон Новікаў. Пакуль вядома, што маладога чалавека зьмясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак. Напярэдадні ён атрымаў позву на допыт у якасьці сьведкі, аднак допыт завяршыўся арыштам. Яго падазраюць у нападзе на банкамат вясной гэтага году.

Раней Антона Новікава неаднаразова выклікалі на допыты па справе нападу на расійскую амбасаду і іншых эпізодах, па якіх абвінавачваюць прадстаўнікоў анархісцкіх рухаў. (двойчы ў ГУУС і адзін раз у КДБ). Характэрна, што гэтак жа як і ў справе жыхара Бабруйска Павал Чарнышэнка, якога затрымлівалі ў сувязі з нападам на будынак КДБ у Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка, Новікаў не мае аніякага дачыненьня да анархісцкага руху, акрамя некаторых стасункаў з аматарамі музыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства