viasna on patreon

Італьянскі сенат прыняў рэзалюцыю па Беларусі

2010 2010-11-03T16:09:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/italia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Італьянскі сенат прыняў рэзалюцыю па Беларусі, прадстаўленую сенатарамі негвалтоўнай Радыкальнай партыі Італіі. У выпадку абмеркаваньня па ратыфікацыі дамовы паміж Італіяй і Беларуссю, радыкальная сенатары прапанавалі рэзалюцыю па правах чалавека ў Беларусі і асудзілі сістэматычныя парушэньні чалавечых, палітычных і грамадзянскіх правоў уладамі Беларусі.

Петыцыя, зацверджаная італьянскім Сенатам, абавязвае ўрад Італіі хадайнічаць, каб Рада Еўропы папрасіла ўрад Беларусі ўвесці мараторый на сьмяротнае пакараньне, вызваліць палітычных вязьняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку і арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары 19 снежня, калі беларускі народ будзе абіраць свайго прэзідэнта.
Акрамя таго, зацверджаны дакумент просіць урад “падтрымліваць і фінансаваць Еўрапейскі гуманітарны універсітэт”, навуковую установу ў выгнаньні ў Вільні, зліквідаваную ўладамі ў 2004 годзе.

Поўны тэкст прынятай рэзалюцыі (з'явіцца пазней):

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства