З Беларусі дэпартаваная ўкраінская дэлегацыя
https://spring96.org./be/news/3733
2006
2006-03-03T10:00:00+0200
2006-03-03T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік украінскай грамадзянскай партыі “Пара” Уладыслаў Каськіў, яго намеснік Сяргей Еўтушэнка і прэс-сакратар партыі Марыянна Пачтар, а таксама шэсць журналістаў украінскіх тэлеканалаў «1+1», «5 канал» і «Тоніс» дэпартаваны 2 сакавіка з аэрапорта “Менск-2”, куды яны прыляцелі з Кіева.
Украінская дэлегацыя прыехала ў Менск дзеля азнаямлення з сітуацыяй напярэдадні выбараў. Украінцаў затрымалі супрацоўнікі Упраўлення КГБ па барацьбе з тэрарызмам, заявіўшы, што іх знаходжанне ў Беларусі “непажадана”.
Сяргей Еўтушэнка ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 назваў здарэнне “беспределом” і заявіў, што партыя “Пара” зробіць спецыяльную заяву.