Еўрапейская сетка арганізацый па назіраньню за выбарамі (ENEMO) заклікае Савет Еўропы, АБСЕ, ААН і міжнародную супольнасьць выкарыстоўваць свой уплыў на беларускую ўладу для вызваленьня назіральнікаў
2 сакавіка ENEMO выказала пратэст супраць арышту беларускіх назіральнікаў
Еўрапейская сетка арганізацый па назіраньню за выбарамі ENEMO выказвае пратэст супраць арышту чатырох беларускіх назіральнікаў з незарэгістраванай арганізацыі грамадзянскіх ініцыятываў Партнерства (якая уваходзіць у сетку ENEMO) напярэдадні Прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Актывісты Партнерства былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) 21 лютага, па абвінавачаньні ў арганізацыі дзейнасьці незарэгістраванай грамадзянскай арганізацыі па назіраньні за выбарамі. У той жа час, усе абсталяваньне і дакументы з офіса Партнерства былі канфіскаваныя беларускім КДБ.
ENEMO асуджае дадзеные дзеяньні беларускіх уладаў, і разглядае іх як спробу зламіць ініцыятыву мясцовых грамадзянскіх назіральнікаў. Спасылаючыся на тое, што падобныя дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем усіх грамадзянскіх канвенцый пра грамадзянскія і палітычныя правы чалавека, ENEMO патрабуе вызваленьня грамадзянскіх актывістаў. ENEMO заклікае Савет Еўропы, АБСЕ, ААН і міжнародную супольнасьць выкарыстоўваць свой уплыў на беларускую ўладу для вызваленьня назіральнікаў.