viasna on patreon

ПАСТАРА ПАКАРАЛІ АРЫШТАМ НА 10 СУТАК

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Георгія Вязоўскага, пастара баптысцкай царквы “Запавет Хрыста” пакаралі адміністратыўным арыштам 10 сутак за правядзенне несанкцыянаванага багаслужэння. Прысуд вынесены 3 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну г. Мінска.
Рэлігійная абшчына “Завет Хрыста”, у якой служыць Георгі Вязоўскі, налічвае каля 40 чалавек. Багаслужэнні адбываюцца ў прыватным доме па адрасу вул. Баграціона, 30 у Мінску. Каля трох тыдняў таму на нядзельнае сабранне ў царкву прыйшлі ўчастковы і прадстаўнік адміністрацыі Партызанскага раёну. “Яны паводзілі сябе вельмі нахабна, фатаграфавалі і перашкаджалі праводзіць багаслужэнне,” - кажа відавочца падзеяў Ірына Жыхар. Падчас гэтага “візіту” быў складзены пратакол.
Прысуд пастару Георгію Вязоўскаму быў вынесены на падставе арт. 167-1 Кодэксу аб адміністратыўных парушэннях (правядзенне несанкцыянаваных рэлігійных мерапрыемстваў).
Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства