viasna on patreon

Кіраўнік Шчучынскага штабу Мілінкевіча знаходзіцца ў сьледчым ізалятары

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка ў Шчучыне адбыліся ператрусы ў кватэрах Васіля Бязьмена і Сяргея Ляшкевіча - мясцовых кіраўнікоў выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. У абодвух пасьля вышуку былі забраныя кампутарныя носьбіты інфармацыі, а таксама некаторыя друкаваныя выданьні, паперы з асабістага архіву. Сяргей Ляшкевіч быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Шчучынскім сьледчым ізалятары. Паводле слоў Ірыны Ляшкевіч - маці затрыманага, ёй паведамілі, што сына затрымалі на 72 гадзіны. Па папярэдняй інфармацыі Сяргей Ляшкевіч падазраваецца ў падрыхтоўцы арганізацыі масавых беспарадкаў. На яго заведзеная крымінальная справа. Якія канкрэтна дзеяньні Ляшкевіча падлягаюць пад такое абвінавачаньне, у міліцыі не паведамляюць. Нагадаем, што паводле нядаўніх дапаўненьняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь частка 3 артыкула 293 прадугледжвае пакараньне арыштам на тэрмін да 6-ці месяцаў альбо нават пазбаўленьне волі на тэрмін да 3-х гадоў. 3 сакавіка ў Шчучын да Сяргея Ляшкевіча выехаў адвакат. Сёньня ж у кватэры маці Ляшкевіча адбыўся яшчэ адзін ператрус, пры тым ніякія афіцыйныя паперы не складаліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства