Рух Салідарнасці «Разам» запрашае на прэзентацыю фільма пра Мікалая Аўтуховіча
Паводле прэс-службы Руху Салідарнасці «Разам», прэзентацыя фільма пра вядомага прадпрымальніцкага лідэра і палітвязня Мікалая Аўтуховіча «Падарожжа па бясконцай вайне» (рэжысёр Вольга Мікалайчык) адбудзецца ў сераду, 10 лістапада, а 18 гадзіне на сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8).
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
6 мая Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуды па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Мікалай Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі і асуджаны на пяць гадоў і два месяцы пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Уладзіміра Асіпенку суд прызнаў вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама па гэтай справе на 3 гады пазбаўлення волі асуджаны Аляксандр Ларын і на 2 гады Міхаіл Казлоў.
ПЦ "Вясна" не толькі пільна адсочваў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, але і аказваў канкрэтную дапамогу зьняволеным падчас следства і судовага працэсу, патрабаваў ад уладаў выкананьня ўсіх нормаў працэсуальна-крымінальнага заканадаўства і правядзеньня адкрытага судовага разгляду па ўзбуджанай справе. Было прынята некалькі афіцыйных заяваў:
Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЦАЎ ПА СПРАВЕ АЎТУХОВІЧА
5 лістапада выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах Уладзімір Асіпенка. Яго вызвалілі ўмоўна-датэрмінова