viasna on patreon

ЗАЯВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА ІНСТЫТУТА ВАКОЛ СІТУАЦЫІ У БЕЛАРУСІ

2006 2006-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўсім свеце грамадзяне арганізуюцца па-за партыйнымі структурамі для незалежнага назірання за выбарамі. Незалежнае назіранне дапамагае людзям падвасыць упэўненасць у выбарчым працэсе і спрыяе ўдзелу насельніцтва ў выбарах. Права грамадзян назіраць за выбарамі ў сваёй краіне - гэта фундаментальны дэмакратычны прынцып, над рэалізацыяй якога НДІ працуе на пряцягу 25 гадоў. НДІ ганарыцца сваім узаемадзеяннем з арганізацыямі незалежных грамадзкіх назіральнікаў у больш за 65 краінаў у кожным рэгіёне света.

У Беларусі грамадзкія актывісты таксама ажыццяўлялі і працягваюць ажыццяўляць назіранне за выбарамі - права, гарантаванае ім артыкулам 13 Выбарчага Кодекса Беларусі, а таксама дакумантам Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) "Капенгаген - 1990 год".

У 2001 годзе АБСЕ сумесна з НДІ падтрымала кааліцыю незалежных назіральнікаў, якія ажыццяўлялі маніторынг за прэзідэнтскімі выбарамі. НДІ таксама падтрымаў больш за тры тысячы незалежных назіральнікаў на Беларусі падчас парламенцкіх выбараў 2004 года. Назіральнікі дзейнічалі адкрыта і прафесійна, нягледзячы на тое, што іх спробы зарэгістраваць сваю незалежную непартыйную арганізацыю па назіранні за выбарамі былі адхіленыя ўрадам Беларусі. Годам пазней, вялікая группа тых назіральнікаў зноўку зрабіла спробу зарэгістраваць сваю грамадзянскую ініцыятыву пад назвай “Партнёрства” - каб ажыццяўляць назіранне за надыходзячымі выбарамі прэзідэнта. Ім ізноў было адмоўлена ў афіцыйнай рэгістрацыі.

Два тыдні таму, 21 лютага, былі арыштаваныя некаторыя з тых грамадзкіх актывістаў. Спец-службы арганізавалі вобшукі ў іх кватэрах і офісах. КДБ абвінаваціў актывістаў у "паклёпе на прэзідэнта і ў супрацьзаконнай дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі". У рамках маштабнай прапагандысткай кампаніі беларускія ўлады абвінавацілі "Партнёрства" у стварэнні падробленых вынікаў апытання на выхадзе з выбарчых участкаў, а таксама ў намерах захопу ўладу гвалтоўным шляхам пасля выбараў. Афіцыйнае абвінавачванне было вынесена актывістам 3 сакавіка, і да сённяшняга моманта яны застаюцца пад арыштам.

Старшыня рады дырэктараў НДІ, Мадлен Олбрайт, зрабіла наступную заяву:

«Нацыянальны Дэмакратычны Інстытут асуджае спробу беларускіх уладаў адмовіць сваім грамадзянам у рэалізацыі іх фундамендальнага права - здейсніць мірнае назіранне за выбарамі прэзідэнта 19 сакавіка.

Мы абураны нядаўнімі арыштамі грамадскіх актывістаў і абвінавачваннямі у адрас "Партнёрства", якое зацікаўлена толькі ў тым, каб спрыяць працэсу арганізацыі дэмакратычных выбараў і здзейніць мірнае назіранне за гэтым працэсам.

Праз адмаўленне рэгістраваць групы незалежных назіральнікаў і абмежаванне іх доступу да дапамогі міжнародных арганізацый, Беларусь, дзяржава - сябар АБСЕ і удзельнік шэрагу міжнарожных механізмаў па абароне правоў чалавека, парушае свае абавязкі.

Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна вызваліць арыштаваных і даць ім магчымасць бесперашкодна працягнуць сваю законную дзейнасць па назіранні за выбарамі.

Ураду Беларусі ня варта чакаць павагі з боку міжнароднай супольнасці, калі ён не збіраецца паважаць міжнародныя нормы".

За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся да спадарыні Джын Фрыдберг у Вашынгтоне
1-202-728-5527 ці jfreedberg@ndi.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства