viasna on patreon

ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗНАЧЭНЬНЕ ЎГОДКАЎ AРШАНСКАЕ БІТВЫ на беразе Дняпра блізу Воршы пачнецца сёлета 7 верасьня а 18.00.

2002 2002-08-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як звычайна, ля Памятнага крыжа пройдзе ўрачыстая богаслужба, а вакол вогнішча ўсю ноч будуць гучаць беларускія сьпевы.
Даведкі па тэлефоне: 8-02161-52540 (Генадзь, позна ўвечары)
Да месца можна даехаць наступным чынам:
З чыгуначнага вакзала аўтобусам альбо маршрутным таксі (кошт праезду 200 руб.) № 1 да прыпынку “Цэнтр”, адтуль прайсці да прыпынку прыгараднага транспарту на Цэнтральнай плошчы (ля ўнівермагу, за спінай у помніка Леніну), адтуль аўтобусам “Ворша - Дуброўна” ці маршрутным таксі (кошт праезду каля 1000 руб.) да прыпынку “Гацькаўшчына”.
Гуртом можна наняць маршрутку з вакзала проста да Гацькаўшчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства