viasna on patreon

У Мінску працягваюцца затрыманьні моладзевых актывістаў

2006 2006-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Барыса Гарэцкага затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Барыс ехаў у машыне разам са сваім сябрам, калі іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны адвезьлі хлопцаў у аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну. Там у машыне зрабілі ператрус. Барыс пасьпеў сказаць па мабільным тэлефоне, што міліцыянты спачатку тлумачылі, што шукаюць зброю і наркотыкі.

Таксама ў Менску супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Зубр" Аляксея Ляўковіча.

Аляксей пасьпеў патэлефанаваць сваім паплечнікам і паведаміць, што яго затрымалі, калі ён ішоў па вуліцы. Прычыны затрыманьня хлопцу не патлумачылі.

Адразу пасьля гэтага міліцыянты забралі ў апазыцыянэра мабільны тэлефон.

Аляксей Ляўковіч быў адным з самых актыўных удзельнікаў вулічных
акцый. За гэта ён некалькі разоў адбываў арышты ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку.

Сябры руху "Зубр" затрыманьне Ляўковіча і іншых актывістаў незарэгістраваных моладзевых рухаў называюць беспрэцэдэнтнай "зачысткай" у часе выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства