viasna on patreon

У аршанскую турму ўпершыню прыехалі прафесійныя артысты

2010 2010-11-15T19:14:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg

У папраўчай калоніі №8 Оршы адбыўся паказ спектакля “Белы анёл з чорнымi крыламi”. Пастаноўку, якая распавядае пра радасць і гора, пошукі душэўнага цяпла, выбар свайго лёсу, прывезлі ў турму акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Дэманстрацыя спектакля ў ПК-8 стала сотай для гэтага калектыву. Аднак перад такой спецыфічнай аўдыторыяй ён выступаў упершыню.

“Любое духоўнае ўздзеянне на асуджаных я ўхваляю. Пятнаццаць гадоў служу тут, але ўпершыню да нас прыехаў прафесійны тэатр. Вядома, мы прыцягваем мастацтва на службу духоўнага выхавання: фільмы паказваем, не толькі царкоўныя, проста добрыя фільмы, без крыві і боек, як цяпер модна. Хацелася б, каб гледачы выносілі з сабой часцінку цяпла тых, хто на сцэне. Зразумела, што адным спектаклем мы душу на святло не выведзем. Але з Божай дапамогай будзем спрабаваць зрабіць так, каб у гэтых людзей з’явілася жаданне жыць па-сапраўднаму”, – прыводзіць БелТА меркаванне настаяцеля турэмнага храма айца Аляксандра.

Візіт сталічных акцёраў у аршанскую калонію адбыўся ў межах рэалізацыі гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй, што выконваецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі

Плануецца, што гэты ж спектакль пакажуць і ў папраўчай калоніі №21 у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства