Гаспадарчы суд гораду Мінску часткова задаволіў iск заснавальнікаў ТАА "Местное время - пресс" да Мінскага аблвыканкаму
Нагадаем, што ў 2002 годзе Мінскі аблвыканкам скасаваў рашэньне аб рэгістрацыі Таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Местное время - пресс" у якасьці суб'екта гаспадараньня. Аўтаматычна Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала пасьведчаньне аб рэгістрацыі газеты "Местное время", пасьля чаго выданьне газеты спынілася. Цяпер аблвыканкам мусіць сплаціць звыш 66 тысяч рублёў дзяржаўнае пошліны. Але патрабаваньне кампэнсацыі стратаў нанесенага дзеяньнямі Мінаблвыканкаму ТАА "Местное время - пресс", ацэненую ў у 2 мільёны 300 тысяч рублёў, суд не задаволіў. У бліжэйшы час будзе падрыхтаваная матывіровачная частка рашэньня Мінскага гаспадарчага суду, пасьля чаго Міністэрства інфармацыі будзе вымушанае аднавіць рэгістрацыю газэты "Местное время".