Амбасадару Беларусі падалі афіцыйную пазіцыю МЗС Польшчы
https://spring96.org./be/news/39924
2010
2010-12-20T20:29:00+0200
2010-12-20T20:29:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
20 снежня ў МЗС Польшчы быў выкліканы беларускі амбасадар Віктар Гайсёнак
Яму падалі пазіцыю знешнепалітычнага ведамства Польшчы наконт падзеяў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Міністэрства
замежных справаў асуджае масавае збіццё і затрыманні дэманстрантаў на
вуліцах Мінску. “Мы заклікаем да спынення гвалту, неадкладнаму
вызваленню затрыманых і тлумачэнню збіцця пратэстуючых, палітыкаў і
журналістаў, у тым ліку замежных”, — гаворыцца ў заяве МЗС.