Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы
24
снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ
правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска
Мікалаем Куліком. Пастанова падпісана старэйшым сьледчым ўпраўлення КДБ Дарашэвічам.
Ператрус доўжыўся з 12.30 да 15-10, супрацоўнікі КДБ перагледзелі ўсю літаратуру, якая знаходзіцца ў доме, дакументацыю, хрысціянскія брашуры і дыскі. Па словах жонкі Сяргея Ірыны Луканінай, паводзілі сябе супрацоўнікі органаў вельмі карэктна. Іх зацікавілі кнігі, якія маюць дачыненне да арганізацыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і вывезлі 9 пакетаў з рознай літаратурай, дакументацыяй, брашурамі. Таксама канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, фотаапарат
Пасля
завяршэння ператрусу Сяргею Луканіну было прапанавана праехаць з
супрацоўнікамі КДБ, каб адказаць на пытанні ў якасці сведкі па
крымінальнай справе. Ён быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, дзе з ім гутарыў капітан КДБ Павел Каранеўскі. Ён
цікавіўся як царквой «Новае Жыццё», так і падзеямі 19 снежня, у
прыватнасці, ці быў Сяргей Луканін ў той вечар на плошчы Незалежнасці, і
чаму.
Юрыст распавёў супрацоўнікам КДБ аб прычынах, што пабудзілі яго пайсці на плошчу. «Я
сказаў, што я не згодны з тым, што адбываецца вакол царквы «Новае
Жыццё»: з штрафамі і судовымі рашэннямі, вынесенымі супраць абшчыны. Я
супраць таго ціску, які сёння аказваецца на пастара царквы, у якой
мноства людзей атрымалі збаўленне ад алкагольнай,
наркатычнай і іншых залежнасцяў. Я не згодны з законам аб рэлігійных арганізацыях, прынятым у нашай краіне, які ўшчамляе правы вернікаў. Па гэтых прычынах я вырашыў удзельнічаць у мірнай акцыі пратэсту», - распавёў Сяргей Луканін прэс-службе царквы.
Па
заканчэнні гутаркі юрыст царквы пацікавіўся, калі яму вернуць
канфіскаванае абсталяванне, бо яно выкарыстоўвалася ім для патрэбаў
царквы, і неабходна для працы. Павал Каранеўскі адказаў, што нічога абяцаць не можа. На
развітанне ён зазначыў, што гэта не апошняя іх гутарка, бо следства працягваецца, і яны, верагодна, яшчэ выклічуць Сяргея Луканіна на размову.