Затрыманьні ў рэгіёнах працягваюцца
20 сакавіка ў Барысаве на выезьдзе з гораду затрымалі трох мясцовых актывістаў: Віктара Гарбачова, Анатоля Бякасава і Людмілу Шчарбакову.
Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода намесьнік старшыні барысаўскага выбарчага штабу Мілінкевіча Мікалай Пахабаў, яны скіроўваліся ў Менск на аўтамабілі, аднак міліцыянты даставілі іх у Барысаўскі ГАУС. Актывісты везьлі матэрыялы незалежнага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў гэтым горадзе. Паводле Пахабава, міліцыянты адмаўляюцца тлумачыць прычыны затрыманьня.
Каля 17 гадзінаў у гарадзкім парку Гародні мілцыянты затрымалі Анджэя Пісальніка — журналіста, актывіста Саюзу палякаў. Неўзабаве, паводле сьведкаў, былі затрыманы яшчэ некалькі чалавек, якіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус. Прозьвішчы іх пакуль не вядомыя. У Ленінскім РАУС Горадні, аднак, не пацьвердзілі, што туды дастаўлены Анджэй Пісальнік. Дарэчы, яго выпусьцілі сёньня ў першай палове дня на волю: ён сядзеў пяць сутак нібыта за нецэнзурную лаянку.