viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства

2010 2010-12-27T16:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя факты аказання ціску на грамадзянаў краіны супрацоўнікамі следства ў межах узбуджанай крымінальнай справы. Так, у адным з такіх выпадкаў невядомыя ўварваліся ў кватэру, накінулі маладому чалавеку на галаву пакет, білі, а потым патрабавалі падпісаць паперы, з якіх вынікала, што прадстаўнікі апазіцыі падбівалі яго да ўчынення масавых беспарадкаў.

Сітуацыю каментуе юрыст Валянцін Стэфановіч:

У першую чаргу трэба ведаць, што допыты сведкаў павінны адбываца выключна пад пратакол, і вас павінны азнаёміць з вашымі правамі, якія змешчаны ў артыкуле 60 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба звяртаць на тое, што ў адпаведнасці з арт. 27  Канстытуцыі РБ вы маеце права не даваць паказанняў супраць сябе самога і сваіх блізкіх. Гэта значыць, што на любое пытанне,  адказ на якое, па вашым меркаванні, можа быць скарыстаны супраць вас, вы можаце не даваць.

Другое. Да нас паступае дастаткова сістэмная інфармацыя, што некаторыя допыты сведкаў адбываюцца ўвогуле па-за працэсуальнымі нормамі: людзей вывозяць з дому ў міліцэйскія пастарункі ці невядомыя месцы, дзе прымушаюць пісаць нейкія пакаяльныя паказанні супраць сябе. Усё гэта носіць незаконны характар, і па ўсіх такіх фактах трэба звяртацца ў пракуратуру з адпаведнымі скаргамі, а таксама рабіць такія факты дастаяннем галоснасці, таму што вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства для таго, каб атрымаць патрэбныя ім доказы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства