Амбасада Расеі зьвернецца ў Вярхоўны суд
https://spring96.org./be/news/40214
2010
2010-12-27T18:39:00+0200
2010-12-27T18:39:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Амбасада Расеі ў Беларусі не задаволена рашэньнем Менскага
гарадзкога суду адносна дзевяці затрыманых грамадзян Расеі і рыхтуе
зварот у Вярхоўны суд Беларусі.
Пра гэта паведаміў журналістам у Менску дарадца амбасады Вадзім Гусеў.
Як перадае «Інтэрфакс», ён заявіў: «Амбасада не задаволена вынікам разгляду скаргаў 9 з 11 расейскіх грамадзянаў, затрыманых
19-20 сьнежня ў Менску, і мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі».
«На жаль, суд не задаволіў скаргі 9 з 11 затрыманых расейскіх грамадзянаў, якія былі прысуджаныя раённымі судамі да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак ».
Паводле спадара Гусева, яшчэ дзьве скаргі будуць разгледжаны ў Менскім гарадзкім судзе 30 сьнежня.
27 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмовіў у задавальненьні скаргаў, якія падавалі Аляксандра Баранава, Анастасія Рыбачэнка, Уладзіслаў Нікалайчык, Аляксандар Бурмістраў, Аляксей Астапенка, Дзьмітры Вахмінцаў, Сяргей Гаравы, Ільля Падпісны, Максім Астапенка.