viasna on patreon

У Берасцi працягваюцца рэпрэсii. Асуджаны Юрась Губарэвiч, Уладзiмiр Красько i Яўген Пракурат

2006 2006-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленiнскага раёну адбылося слуханне справы сакратара Брэсцкага гарадскога выбарчага штабу А. Мiлiнкевiча Уладзiмiра Красько. Нагадаем, што 19 сакавiка каля 21.00 ён быў затрыманы ў цэнтры Берасця i адвезены ў Ленiнскi РАУС, дзе правёў ноч. Уладзiмiр Красько абвiнавачаны ў дробным хулiганстве (нецэнзурна лаяўся ў прысутнасцi малалетнiх дзяцей, чые бацькi зрабiлi заўвагу супрацоўнiкам мiлiцыi) i асуджаны на 7 сутак арышту. У. Красько адмаўляе гэтыя абвiнавачваннi. На момант затрымання ён абмяркоўваў з сябрам па тэлефоне асабiстыя пытаннi i мiлiцыяй быў затрыманы беспадстаўна. Людзi, зрабiўшыя заўвагу супрацоўнiкам мiлiцыi адносна некарэктных паводзiнаў У. Красько, знойдзены не былi. Хадайнiцтва адваката аб выступленнi на працэсе сведак, што назiралi затрыманне Уладзiмiра Красько i маглi пацвердзiць адсутнасць правапарушэння, было суддзёй Назаранкай адхiлена. Сакратар гарадскога штабу Мiлiнкевiча адбывае пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання пры Ленiнскiм РАУС.
Па 5 сутак арышту атрымалi сёння кiраўнiк абласнога штабу А. Мiлiнкевiча Юрась Губарэвiч i актывiст Яўген Пракурат, затрыманыя 18 сакавiка ў Берасцi i таксама абвiнавачаныя ў дробным хулiганстве. Актывiсты Змiцер Фiлiпчук i Андрэй Карпук асуджаны на 2 сутак кожны i адпушчаны сёння пасля суда з прычыны выйсця тэрмiну арышту ад моманту затрымання. Юрась Губарэвiч i Яўген Пракурат зараз знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання Маскоўскага РАУС.
Ад 5 да 7 сутак арышту атрымалi сёння i шэсць сябраў штабу А. Казулiна, затрыманыя напярэдаднi вечарам у офiсе штабу i "традыцыйна" абвiнавачаныя ў дробным хулiганстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства