viasna on patreon

Арышт Мікіту Ліхавіду адменены, ён будзе праходзіць па крымінальнай справе

2010 2010-12-28T17:00:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла адвакат актывіста Руху "За свабоду" Мікіты Ліхавіда, асуджанага на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, яе падабароннаму адменена адміністратыўнае пакаранне (згодна з якой працэдурай -- невядома), і ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Сёння, 28 снежня, або заўтра Мікіта Ліхавід будзе дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання Жодзіна ў ізалятар КДБ у Мінску.

Нагадаем, Мікіта Ліхавід стаў 26 падазраваным па справе, узбуджанай пасля падзеяў у Мінску 19 снежня па артыкуле 293 -- "масавыя беспарадкі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства