Журналіста звольнілі за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу
https://spring96.org./be/news/40254
2010
2010-12-29T11:42:01+0200
2010-12-29T11:42:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности" і супрацоўнік рэдакцый недзяржаўных СМІ звольнены.
Звальненне Ляўчук
звязвае з тым, што ён адмовіўся выконваць заданні рэдакцыі. Алесь
павінен быў пісаць, як добра праходзяць выбары; праводзіць апытанні
берасцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна
падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў
указваць было забаронена. У любым матэрыяле толькі пазітыў. А ў апошні
раз прасілі асудзіць Плошчу.
Пісаць пра гэтыя тэмы Алесь
адмовіўся, пасля чаго на пошту ён атрымаў ліст, у якім паведамлялася,
што ў адпаведнасці з рашэннем галоўнага рэдактара Яўгена Мялешкі, яму неабходна напісаць заяву на звальненне. Алесь перакананы, што прычына звальненьня – палітычна матываваная.