viasna on patreon

Арыштаваныя на суткі выходзяць з ізалятараў

2010 2010-12-29T19:53:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са следчых ізалятараў пачалі выпускаць людзей, якія атрымалі адміністрацыйны арышт тэрмінам на 10 сутак за ўдзел у мірнай акцыі акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, што адбыўся 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці.
Па словах юрыста ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча, праваабаронцы прагназавалі, што затрыманых будуць адпускаць датэрмінова, каб не было калектыўных сустрэчаў. "З'явілася інфармацыя, што некаторых арыштаваных, якія знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, вывозяць у "аўтазаках" у цэнтр горада і выпускаюць ужо там", — сказаў ён.

Сёння на волю павінны выйсці каля 300 чалавек, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў следчым ізалятары Жодзіна, Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна і ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.

Грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду" накіравала ў Жодзіна (Мінская вобласць) два аўтобусы, каб сустрэць выпушчаных пасля арышту і развезці іх па дамах.

Каля дваццаці чалавек з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгоне мітынгу 19 снежня і асуджаны на 10 сутак арышту, ўжо адпусцілі. Пры выхадзе ім перадалі паштоўкі з волі. Вызваленых сустракаюць з падарункамі валанцёры і сваякі вязняў, асуджаных на большы тэрмін, якія прынеслі перадачы. Таксама ім прапануюць прававую дапамогу і грошы, каб даехаць дадому.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства