Паўлу Юхневічу далі 10 сутак
https://spring96.org./be/news/40339
2011
2011-01-03T11:43:39+0200
2011-01-03T11:43:39+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Маскоўскі раённы суд Менску прысудзіў
грамадзкаму актывісту Паўлу Юхневічу 10 сутак адміністратыўнага арышту.
Нагадаем, супрацоўнікі КДБ 31 студзеня а 8 раніцы прыйшлі ў кватэру Паўла
Юхневіча і ягонай жонкі, фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч. Яны
забралі два ноўтбукі, вінчэстэры, флэшкі, дыктафон, усяго 15 найменьняў. Паўла
Юхневіча забралі з сабой, яго адвезьлі ва управу КДБ па горадзе Менску
(Казлова, 6а).
З гарадзкой управы КДБ Паўла даставілі ў Маскоўскі РУУС. Там склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за
ўдзел у акцыі 19 сьнежня.
Паколькі суд 31 сьнежня не пажадаў працаваць, да суду Павал знаходзіўся ў турме
на Акрэсьціна. Сёньня раніцай яго адтуль прывезьлі ў суд