viasna on patreon

Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзіна

2011 2011-01-03T11:51:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму №8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, 5 студзеня ім можа быць прад’яўленае абвінавачваньне.

Маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар 18 сьнежня ў Менску былі затрыманыя па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса.

Па версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх падахвочваньняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян.

28 сьнежня раніцай быў адпушчаны на свабоду Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя, справа ў дачыненні да яго спынена. Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаў абвінавачванне таксама не было прад'яўленае, але іх знаходжанне пад арыштам падоўжанае яшчэ на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства