Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву
https://spring96.org./be/news/40341
2011
2011-01-03T12:18:09+0200
2011-01-03T12:18:09+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынаў рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму.
Аб гэтым паведаміла адвакат Някляева Тамара
Сідарэнка. Хутчэй за ўсё, 3 студзеня адвакат падасць скаргу.
Тамара Сідарэнка распавяла, што 31 снежня 2010 года ў яе ізноў не атрымалася
сустрэцца з Уладзімірам Някляевым. Як звычайна, кабінеты ў СІЗА КДБ,
прызначаныя для сустрэч, зноў аказаліся занятымі, перадае "Белорусский
партизан".