У арыштаванага на 15 сутак Міхаіла Пашкевіча – бранхіт
https://spring96.org./be/news/40369
2011
2011-01-03T22:51:29+0200
2011-01-03T22:51:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра тое, што ў Міхаіла Пашкевіча, які адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзяноволенымі, бранхіт, паведаміла адна з вызваленых сёння з Акрэсціна актывістак.
Сурьёзнасць сітуацыі са станам здароўя Пашкевіча пацвярджае той факт, што калі ў суботу валанцёры не змаглі перадаць яму нават вітаміны, то сёння для моладзевага актывіста ў цэнтры ізаляцыі праваапарушальнікаў узялі нават лекі. Не так даўно перанёс пнеўманію.
Праваабаронцы выказваюць заклапочанасць станам здароўя арыштаванага і заклікаюць адміністрацыю ЦІП аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Міхаілу Пашкевічу.
Праваабаронцы таксама заклікаюць да аказання неабходнай і своечасовай медыцынскай дапамогі ўсім адбываючым пакаранне.